Home
   Journal    Friends    Archive    User Info    Memories
 

ЖЖ-Жальгірыс

Jun. 18th, 2008 06:58 pm Спасылачка

На Свабодзе прайшоў анляйн зь Янукевічам. Хто шчэ не чытаў:
http://www.svaboda.org/forum/25934.html

Leave a comment

May. 28th, 2008 01:19 pm Фут-бар-4

Гэтым разам у агляд трапляе бар "Вясёлка" ці live-soccer (www.live-soccer.org). На вуліцы Першамайскай 3а (насамрэч у Парку Горкага, паміж хакейным палацам і кавярняй Жар-Птушка).
Прыемны футбольны антураж, майкі, банэры, фоткі на сьценах. 2 вялізных экраны, асабліва адзін, амаль на ўсю сьцяну. Праўда, змантаваны, відаць, зь дзьвюх частак, і пасярэдзіне ідзе паласа, моцна не перашкаджае, але ж калі патрабаваць якасьці, то ва ўсім.
Адзін тэлевізар на барнай стойцы.
Піва рознае, але ўчора Чарнігаўскае хутка скончылася (5000р), застаўся Carlsberg (6000) і яшчэ нешта. Ежу не замаўляў, таму ацаніць не змагу.
Уваход учора быў па замове (15000, можна было атаварыць у бары) і 5000 стаячыя месцы (адно зь іх мне перапала, без атаварваньня).
Людзей было шмат, сярод іншых выдзелілася Б-12-ка добрымі беларускамоўнымі крычалкамі.
Прыбіральня звычайная, ніякіх эмоцыяў не выклікала, ні дадатных, ні адмоўных.
У сьвятле надыходзячага Эўрачэмпа, "Вясёлку" варта ўзяць на прыкмет.
нарэшце: Германія - Беларусь 2-2 (няпленны футбол з абодвух бакоў пад нямецкамоўны камэнтар, канал здаецца ARD).

1 comment - Leave a comment

May. 25th, 2008 07:47 pm Адно слова пра Дзіму Іблана.

Яно ў загалоўку.

А вось іншы удзельнік "еўрашабасу", на якога я б з задавальненьнем паехаў, будзе граць у Львові 31 ці 1.
Такім чынам
"Штоб ты Здох"
(Zdob si Zdub)
+ воплі + акіян і СКАЙ у нагрузку.

Current Music: Doors

4 comments - Leave a comment

May. 22nd, 2008 12:41 am Ліга

Па пенальці выйграў МЮ. Што сказаць:
1) Шкада, што не забіў Тэрры - ён быў варты Кубка
2) Добра, што не забіў Анэлька - рэдкі жлоб
3) Гіггз - умніца, добра, што забіў
4) Крышціяну Раналду - добра, што не забіў. Піжон, але трэба прызнаць, у футбол зараз ён гуляе лепш за ўсіх.
5) Шкада, што Аўрам Грант не выйграў кубак
6) Алекс Фергюсан - вялікі трэнэр, але таксама жлоб.
7) А Рому Абрамовіча не шкада. Зусім.
8) МЮ - справядліва лепшая каманда.
Усё справядліва. Як Зеніт. Як МТЗ-РІПО. Як зборная Расіі па хакею.

7 comments - Leave a comment

May. 19th, 2008 12:07 pm Працяг

На сайце "Салідарнасьці" інтэрвію зь Янукевічам, ён жа [info]righthinker
Чытаем, аналізуем, камэнтуем.
артыкул глядзіце тут: http://www.gazetaby.com/index.php?sn_nid=13670&sn_cat=32

Current Music: УНІЯ "Крынічанька"

53 comments - Leave a comment

May. 15th, 2008 12:04 pm Зеніт

выйграў кубак УЕФА. Ну і харашо.

3 comments - Leave a comment

Apr. 19th, 2008 01:44 am Карэкшан

стрындзеў - смсы не даходзяць. ні ад мяне ні да мяне. а вось з нэтам, тфу-тфу, усё чыкі-пок. таму пішыце пісьмы.

7 comments - Leave a comment

Apr. 16th, 2008 09:55 am Viso gero

Звальваю. Адносна надоўга. Пішыце смсы ці на мэйл.
чао-какао.

8 comments - Leave a comment

Mar. 16th, 2008 09:30 pm Футбар-3

"Ямайка 5-0" на Альшэўскага.
Месца хапае, хаця ўчора і была субота, народу было няшмат для пачатку гульні (19.10 кік-оф). Пазьней найшло трохі, але мы ўжо звалілі адтуль. 3 вялізныя экраны на адной сьцяне, можна глядзець за столікамі, можна ў фатэлях, якіх перад кожным экранам па 3-4 штукі. На барнай стойцы я налічыў 6 тэлевізараў, дзе можна таксама глядзець футбол з целікам пад носам.
Піва нейкае мясцовае (я піў Рублёвае цёмнае, на Ракаўскі бровар не падобна, чыё - ня высьвятліў) па 6000 за бакал. Смачнае. Ежа нятанная, можна ўзяць сырны набор ці "закуску халасьцяка" адносна нядорага. Пэрсанал ветлівы, абслугоўваў нядрэнна, па мне дык без нараканьняў.
На другім паверсе ёсьць боўлінг, але гэта ўжо ў бонус, так для агульнай эрудыцыі.
Публіка - фанацкіх груповак заўважана не было, асобныя аматары футболу год па 35-40, пад піва ў выходны дзень. Усё чынна-спакойна (гэта на звычайны матч прэм'ер лігі, што робіцца ў касавыя матчы зборнай ці падчас апошніх стадыяў плэйоф лігі чампіёнаў, пакуль ня ведаю).
Рэзюмэ: калі-нікалі з задавальненьнем буду сюды завітваць яшчэ, калі пераведаю іншыя фут\спортбары.
З.Ы. Арсэнал - Мідлзбара 1-1.

Current Music: 117 стаття, Браты Гадюкіны

Leave a comment

Mar. 10th, 2008 01:57 pm У фрашкі абрыкосу

2004 год. Харкаў. Зайшлі зь сябрам у краму, стаім выбіраем чаго паесьці-выпіць. Размаўляем па-беларуску натуральна.
Прадавачкі, пачуўшы, перамаўляюцца міжсобку:
Ну ні халеры ж ня ўмеюць па ўкраінску гаварыць,
але ЯК СТАРАЮЦЦА, ЯК СТАРАЮЦЦА!

Current Mood: выматаны
Current Music: Агні гараць - Несьцярэнка

2 comments - Leave a comment

Mar. 3rd, 2008 11:09 am Амографы

Народ піша пра пуцінга-медведа ці пра вясну. Я ўжо ўзгадаў і пра адно і пра другое, харэ.
Я напішу пра амографы. У вас бывае такое адчуваньне, калі бачыш на шыльдзе (ці яшчэ дзе) слова, якое аднолькава пішацца на рускай і бел мовах (напр. "Рыба", "Школа"), што яно напісана менавіта па-расейску (радзей па-беларуску). У тым сэнсе, што мастак-афарміцель, калі вымалёўваў гэта слова, думаў на адпаведнай мове? У мяне бывае, ідзеш, бачыш надпіс і думаеш "Ну сукі, па расейску ж напісалі..." і няма іншага індыкатара (напр "сярэдняя\средняя школа"), па якому можна дакладна мову вызначыць.

6 comments - Leave a comment

Mar. 1st, 2008 10:56 am 5 капеек пра Рок-карону

Думаў напісаць учора, але там на эмоцыях было б болей паўнецэнзуршчыны, выклічнікаў і г.д.
Сёньня ёсьць шанец на больш спакойны аналіз.
Пачнем:
Пачалі з НРМ-у, цікава, раней Крама часьценька на канцэртах адна зь першых выступала, і спакойна ішла піць піва. Адлабалі на класе, атрымаўся добры такі апэрытыўчык.
Адкрыцьцё году: "(Внукі)Детідетей". З Сашай Хітрык тры гады адвучыўся ў адной групе ва ўнівэры. Адзін з дзён студэнта сьвяткавалі ў яе дома, была там і Аня Хітрык (тады яшчэ ня рок-зорка). Простая вясёлая дзяўчынка, дурачаньне на сцэне - гэта не сцэнічны імідж, а ейная натура, за гэта мо яе і любяць:) Шчэ і па-беларуску сьпелі - падабаюцца яны мне, дзецідзецей.
Прарыў году: "ФіК". Ставіў на "Гурзуф". Пра Фляўсаў посьціў раней. Гэтым разам адыгралі здорава, але мала, толькі адну песьню, праўда доўгую. Ужо падумваю і на канцэрт іхны схадзіць калі. "Желаю, чтобы ў вас на окне стоял горшок с цветамі", Сярога Фляўс жжот!
Кліп году: Капітал. А што яшчэ? (казалі пра "Край" НД, ды мала той круціўся, такога шораху не нарабіў). Яна ж і песьня году (Мне Мінск-Менск неяк болей пакаціў)
Выканаўца году: Лявон Артуравіч. Без варыянтаў.
Традыцыі і сучаснасьць: ОСІМІРА. Шаманскія пляскі, нядрэнна і зноў, падобна, справядліва. (UNIA не намінавалася, на жаль).
Рок-князёўна: Воля Самусік. Ну нядрэнна сьпявае, але Руся па мне, князьней будзе (ну не даваць жа другую карону запар, мо так падумалі ў Журы).
Праект году: "Калыханкі" праект ЮНІСЭФ. Ня слухаў, але адабраю.
Альбом году: ШТАЗІ. УРА-УРА-УРА!!! ("Крама" класны альбом выпусьціла але мала яго раскруціла.)
РОК-КАРОНА: НЕЙРА ДЗЮБЕЛЬ!!! Уф, як я задаволены!!! (Думаў "Крамбамбулі" аддадуць).
З чым усіх і віншую.
Рок-кароны ўручалі "чоткія пацаны і дзяўчонкі" (Арлоў (выступіў здорава), Глобус, Марачкін, Яўгенія Паўліна (от гэта крута было).
Памідор і Маша Яр мянялі шмоткі на кожны выхад, Памідору было няёмка ў строі, толькі калі апрануў свой мілітары, здаецца, адчуваў сябе ў правільнай талерцы. Машыны балахоны на адзін пакрой. Але, па мойму, не аблажаліся, так трохі перабівалі адзін аднога.
Ну і народ не ламануўся за кажухамі ў гардэроб на апошнім выступе, як тое было сёлета.
ПРЫЙШОЎ НАШ ЧАС, ВІТАЙЦЕ НАС!
а хто дачытаў гэты пост да канца, тот маладзец.

Current Music: нейра дзюбель

8 comments - Leave a comment

Feb. 29th, 2008 11:16 am Зіме капец

Адзначуся пастом 29 лютага, доўга наступнага прыйдзецца чакаць.
Ды ну яе нахер такую зіму, сканчваецца, і дзякуй Богу. Ні сьнегу, ні лёду. Раз на каньках пакатаўся, на лыжах ні разу.
Дык вось, пагледзім, як хто выкарыстае сёньняшні дадтковы дзень. Я на Рок-карону зьбіраюся.

5 comments - Leave a comment

Feb. 11th, 2008 10:44 pm Жалезка

гартаючы фрэнд-стужку, натыкнуўся на цікавую ідэю - пастаўленае на юзэрпік фота Жалезьнічэнкі (здаецца, [info]balachon). З задавальненьнем пастаўлю такое і сабе, на знак павагі да класнага хлопца - Зьмітра Жалезьнічэнкі.

Current Music: "Ноль"

7 comments - Leave a comment

Jan. 17th, 2008 05:37 pm Так, набегла...

Заводзіў жж ніхера не для таго, каб пісаць пра палітыку. Але, сука, ад яе нікуды...
[info]koziel - 15 сутак; [info]tik1 - 10 сутак, [info]furlandzija - 15 сутак.
Першыя двое лаяліся матам і рахмахвалі рукамі.

Current Mood: гаўняны

1 comment - Leave a comment

Jan. 14th, 2008 03:43 pm Катакомбы-комбы-комбы

Дзюбелі ўчора рулілі. Нагадала старыя-добрыя БАСы, калі скідваюцца майкі (ня майткі) і ідзе отжыг па-поўнай. Шыя баліць, значыць канц удаўся.

8 comments - Leave a comment

Jan. 8th, 2008 12:14 pm Па просьбах трудзяшчыхся




Фрэндам ун фрэндсье, Фрэндзіс энд фрэндэльмен!

павіншую і я з усімі новымі-гадамі-калядамі.
па настойлівай просьбе [info]baradzied пастаўлю елачку.
Ну сё, сьвяты адгулялі, цяпер будзем укалываць да першамаю..

1 comment - Leave a comment

Jan. 3rd, 2008 12:27 pm кнігі-фігі

у мінулым годзе паставіў сабе плянку - прачытаць 20 кніг, бо за апошнія гады зусім перастаў чытаць мастацкую літаратуру, і як, мне падалося, тупець. Прызнаюся, 20 кніг я не асіліў, ну ды ладна. Апошнім часам завёў звычку чытаць некалькі кніг паралельна. Вось і цяпер чытаю Быкава ("Сьцяна", у чорнай вокладцы, нашаніўскае выданьне), "Московіада" Андруховіча (пачаў па украінску, маю і беларускі пераклад у АРХЭ, цікава будзе параўнаць) і Saul Bellow "Victim" (тугавата ідзе, па-ангельску даўно не чытаў нічога мастацкага).
Праз год пахвалюся, мо і сьпіс літаратуры выкладу:)

upd: прачытана:
1.В.Быкаў "Сьцяна"
2.А.Кудрыцкі "Суд на Каляды"
3.Ю.Андрухович "Московіада"\Ю.Андруховіч "Маскавіяда" (паралельна прачытаў і украінскі, і беларускі варыянты.)
4.Вясна народу, эсэістыка НН 1991-2007
5.Н.Бабіна "Крыві не павінна быць відна"
6.А.Бяляцкі "Прабежкі па беразе Жэнэўскага возера"
7.А.Хадановіч "100 лістоў на tut.by"

Current Mood: працоўны

7 comments - Leave a comment

Dec. 16th, 2007 09:13 pm Футбар-2

Працяг аглядаў бараў, дзе можна глядзець футбол.
Паб клаб мікс (pub club mixx), што на Чырвонай вуліцы, адразу за рогам, калі павярнуць з Варвашэрава на Чырвоную.
Экран вялікі, але ўнізе зьлева калёнка трохі яго закрывае, зусім няшмат, мне дык не перашкаджала.
Сталы вялікія пераважна, чалавек на 6-8. Паб на паб і не падобны (хутчэй на нейкі бар амэрыканскі, у пабах я спэцыяліст, шмат іх бачыў), ды над барнай стойкай вісяць на сьцяне аўтамабільныя нумары з розных амэрыканскіх штатаў. Брытанская чырвоная тэлефонная будка заныкалася ў куце, адразу і не заўважыш. Падобна на тое, што ёсьць -1 паверх, але я туды не заходзіў.
Дорага. Піва разьліўное і бутэлечнае, імпартнае. Гінэс па 11+ тысячаў за 0,5 (чорт, даўно Гінэс ня піў у мэтрычнай сістэме, неяк часьцей у пінтах...) Паесьці таксама нятанна - супы па 7-10 тыс, гарачае ад 15-ці. Гарбата, здаецца у межах 6000.
Нятлумна, пэрсанал ветлівы, адчуваецца вібрацыя ад праходзячых па Чырвонай трамваяў. Прыбіральня цывільная. Публіка занадта салідная, у шаліках-клюбных майках наўрад ці там будзе камфортна, крычаць не пакрычыш асабліва (канешне, можна пакрычаць, але выглядаць гэта будзе ненатуральна).
Рэйтынг: наступным разам туды няхутка завітаю, галоўным чынам з-за вялікіх коштаў і незаўзятарскай атмасфэры.
з.ы. глядзеў Арсэнал-Чэлсі 1-0 (Галас'45+)

4 comments - Leave a comment

Dec. 12th, 2007 01:16 pm выхад з разносу

З заўтрашняга дня аднаўляю ранішнія прабежкі. А то за з'ездамі-раз'ездамі-п'янкамі-гулянкамі зусім пайшоў у разнос.
з.ы.гэта не пачатак новага жыцьця, гэта спробы ўнармаваць цяперашняе:)

Current Music: Нейрадзюбель "Підарасы"

12 comments - Leave a comment

Back a Page